:

Аб прэзентацыі гандлёва-эканамічных магчымасцей Беларусі

27.10.2017 г.

27 кастрычніка 2017 г. Пасольства Беларусі ў Венгрыі сумесна з Венгерскім нацыянальным гандлёвым домам прэзентавала гандлёва-эканамічныя і інвестыцыйныя магчымасці Беларусі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 30 прадстаўнікоў венгерскіх дзелавых колаў у галінах інфармацыйных тэхналогій, прамысловасці, сельскай гаспадаркі.

Пасол Аляксандр Хайноўскі выступіў з інфармацыяй пра экспартныя і інвестыцыйныя магчымасці нашай краіны, распавёў пра сучасны стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Венгрыі, пра магчымасці вядзення бізнэсу ў Беларусі з улікам дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама існуючых прэферэнцыяльных рэжымаў, уключаючы Беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень” і Парк высокіх тэхналогій.

У рамках мерапрыемства былі прадстаўлены інфармацыйныя матэрыялы пра турыстычныя, экспартныя і інвестыцыйныя магчымасці Беларусі, а таксама праведзены сустрэчы з зацікаўленымі венгерскімі кампаніямі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці