:

Аб сустрэчы Пасла Аляксандра Панамарова з Дзяржаўным сакратаром Каталін Новак.

16.09.2019 г.

16 верасня 2019 года адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандра Панамарова з Дзяржаўным сакратаром па справах сям'і і моладзі Міністэрства чалавечых рэсурсаў Венгрыі, віцэ-прэзідэнтам кіруючай партыі ФІДЭС Каталін Новак.

У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся інфармацыяй аб маладзёжнай і сямейнай палітыцы, якая праводзіцца ў Беларусі і Венгрыі. Дамовіліся аб далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі на гэтым напрамку, уключаючы магчымы абмен візітамі і заключэнне двухбаковых пагадненняў.

Абмеркавалі перспектывы ўстанаўлення міжпартыйнага ўзаемадзеяння ФІДЭС з адной з беларускіх грамадска-палітычных структур.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці