:

Аб узнагароджанні Пасла А.Хайноўскага Ордэнам Заслуг Венгрыі

31.07.2018 г.

31 ліпеня 2018 г. намеснік Дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Жолт Чутара ўручыў Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Хайноўскаму А.Ф. Ордэн Заслуг Венгрыі (Камандорскі крыж за грамадзянскія заслугі), прысуджаны Прэзідэнтам Венгрыі за значны ўнёсак у развіццё і ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва і палітычных, эканамічных і культурных беларуска-венгерскіх стасункаў.

Даведка. Ордэн Заслуг Венгрыі быў заснаваны ў чэрвені 1922 г. як вышэйшая ўзнагарода Венгерскага каралеўства. Мае некалькі ступеняў. Венгерскі Камандорскі крыж – узнагарода 3-й ступені, прысуджаецца Прэзідэнтам Венгрыі асобам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адносін паміж Венгрыяй і іншымі краінамі, а таксама за падтрымку венгерскай культуры, навукі і мастацтва.

Падчас урачыстай цырымоніі Жолт Чутара адзначыў пазітыўнае развіццё беларуска-венгерскіх адносін, распавёў пра актывізацыю палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва, узгадаў пра ўмацаванне гуманітарных кантактаў.

Намеснік Дзяржсакратара падкрэсліў, што дзяржаўная ўзнагарода сведчыць аб высокім узроўні ўзаемадзеяння паміж краінамі і з’яўляецца прызнаннем асабістага ўкладу Пасла ў развіццё і ўмацаванне двухбаковых стасункаў. Жолт Чутара выказаў словы шчырай удзячнасці Паслу А.Хайноўскаму за сумленную і адданую працу на карысць развіцця беларуска-венгерскіх дачыненняў.


Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці