:

Аб прэзентацыі ў Пасольстве IT сектара Беларусі

13.04.2018 г.

12 красавіка 2018 г. Пасольствам сумесна з венгерскім аддзяленнем кампаніі EuCham-European Chamber была арганізавана канферэнцыя-прэзентацыя магчымасцей IT сектара беларускай эканомікі. У прэзентацыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі венгерскіх IT кампаній, гандлёвых палат, а таксама топ-менеджмент кампаніі EPAM.

Пасол А.Хайноўскі выступіў з інфармацыяй пра апошнія змены ў беларускім заканадаўстве па рэгуляванні IT сектара, распавёў пра дзейнасць беларускага Парка высокіх тэхналогій, звярнуў увагу на лібералізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці і візавага рэжыму.

Б.Фейеш, адзін з кіраўнікоў кампаніі EPAM, распавёў пра новы беларускі закон аб развіцці лічбавай эканомікі, магчымасці для супрацоўніцтва, свой пазітыўны вопыт узаемадзеяння з беларускімі партнерамі.

Прэзентацыя выклікала значны інтарэс сярод прысутных. Найбольшую цікавасць прадстаўлялі пытанні легалізацыі аперацый з крыптавалютамі, а таксама магчымасці новага візавага рэжыму для наладжвання дзелавых кантактаў і вядзення бізнэсу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці