:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Панамарова ў адкрыцці выставы «Канструма»

07.10.2020 г.

7 кастрычніка 2020 г. падчас цырымоніі адкрыцця 39-й будаўнічай выставы «Канструма» Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў наведаў экспазіцыю «Беларускай цэментнай кампаніі».


Удзел буйнога беларускага холдынгу ў спецыялізаванай выставе ў Будапешце, нароўні з іншымі 156 кампаніямі з шэрагу краін Еўропы, праграма перамоў на выставе пацвярджаюць узаемную цікавасць бізнэс-колаў Беларусі і Венгрыі да дзелавога супрацоўніцтва ў будаўнічым сектары.


На палях мерапрыемства А.Панамароў таксама правёў гутарку з дзяржаўным сакратаром, якая курыруе пытанні будаўніцтва ў Міністэрстве інавацый і тэхналогій Венгрыі, Анітай Бораш. Бакі пагадзіліся актывізаваць працу па стварэнні працоўнай групы па супрацоўніцтве ў будаўнічай сферы. Рашэнне аб стварэнні такой групы было прынята на пасяджэнні міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ў маі 2020 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці