:

Аб Днях Мінска ў Будапешце

23.04.2018 г.

У перыяд з 19 па 22 красавіка 2018  г. у г. Будапешце прайшлі Дні Мінска. Па запрашэнню Іштвана Тарлаша, мэра г.Будапешта, Андрэй Шорац, Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, а таксама прадстаўнічая дэлегацыя г.Мінска наведалі г.Будапешт.

19 красавіка А.Шорац сустрэўся з І.Ійдзьярта, Дзяржсакратаром МЗС Венгрыі, сустаршынёй Беларуска-Венгерскай Міжурадавай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву. Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага пашырэння кантактаў паміж Будапештам і Мінскам у эканамічнай, культурнай і турыстычнай галінах.

Падчас сустрэчы мэраў Мінска і Будапешта гутарка вялася пра стан і перспектывы пашырэння супрацоўніцтва паміж сталіцамі. Кіраўнікі Партызанскага раёна г.Мінска і раёна Чэпель г.Будапешта падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве.

Дэлегацыя г.Мінска наведала Будапешцкі вадаканал, водаачышчальны цэнтр і дыспетчарскую станцыю 4-й беспілотнай лініі будапешцкага метро. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва, абмену практычным вопытам, узаемадзеяння спецыялістаў.

20 красавіка ў Гандлёва-прамысловай палаце г. Будапешта прайшоў бізнес-форум «Мінск-Будапешт». У рабоце форума ўзялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага аддзялення БелГПП, больш за 50 венгерскіх і беларускіх кампаній. У рамках мерапрыемства прадстаўлены інфармацыйныя матэрыялы пра турыстычныя, экспартныя і інвестыцыйныя магчымасці г. Мінска, а таксама праведзены В2В сустрэчы з зацікаўленымі венгерскімі кампаніямі.

У рамках правядзення Дзён Мінска падчас Будапешцкага вясновага кірмашу на адной з цэнтральных плошчаў Будапешта адкрыты павільён г. Мінска, дзе была прадстаўлена прадукцыя мінскіх прадпрыемстваў, а таксама адбыліся выступленні музыкальнага ансамбля «Харошкі».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці