:

Аб працоўным візіце Пасла Беларусі А.Панамарова ў горад Дзьёр

23.09.2020 г.

22-23 верасня 2020 г. адбыўся працоўны візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандра Панамарова ў горад Дзьёр.


Падчас візіту Пасол наведаў прадпрыемства па вытворчасці падлогавых пластыкавых пакрыццяў “Graboplast Kft.”, якое з’яўляецца партнёрам па вытворчай кааперацыі некалькіх беларускіх прадпрыемстваў, уключаючы ААТ “МАЗ”.
Прайшлі таксама перамовы А.Панамарова з кіраўніцтвам прадпрыемства “Bábolna TETRA Kft.” на прадмет рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках нядаўніх двухбаковых візітаў на розных узроўнях. Абмеркаваны мадальнасці ўдзелу “Bábolna TETRA Kft.” і іншых венгерскіх кампаній у маючай адбыцца выставе «БЕЛАГРА-2020".


Праведзены шэраг сустрэч з бізнес-актывам горада Дзьёра. Мясцовыя прадпрымальнікі накіраваны на актывізацыю супрацоўніцтва з беларускімі рэгіёнамі і канкрэтнымі экспартна-арыентаванымі прадпрыемствамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці