:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Венгрыі са студэнтамі, якія вывучаюць беларускую мову

30.04.2019 г.

30 красавіка 2019 года адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Венгрыі Аляксандра Панамарова са студэнтамі Будапешцкага ўніверсітэту імя Ларанда Этвёша, якія вывучаюць беларускую мову.

У сустрэчы таксама прыняла ўдзел дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

Падчас сустрэчы А.Панамароў распавёў пра дзейнасць Пасольства, падзякаваў за цікавасць да беларускай мовы, абмеркаваў са студэнтамі магчымасць арганізацыі сумесных імпрэз.

А.Ляшковіч пазнаёміла студэнтаў з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і перадала ў бібліятэку Універсітэта выданні твораў паэта.

Студэнты, са свайго боку, прачыталі вершы Янкі Купалы на венгерскай мове, праспявалі некалькі беларускіх песен.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці