:

Аб правядзенні прыёма з нагоды Нацыянальнага Дня.

28.06.2019 г.

27 чэрвеня 2019 г. у г. Будапешце Пасольства Беларусі ў Венгрыі арганізавала ўрачысты прыём з нагоды святкавання Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік Дзяржсакратара Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Андраш Барані, кіраўнікі дыпламатычных місій і дыпламаты замежных пасольстваў, акрэдытаваных у г. Будапешце, прадстаўнікі разнастайных міністэрстваў і ведамстваў Венгрыі, венгерскага бізнесу, беларускай дыяспары.

 У сваёй прамове Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Панамароў адзначыў, што Рэспубліка Беларусь сёння, у год 75-годдзя вызвалення ад нацысцкіх захопнікаў – гэта моцная незалежная дзяржава, у якой створаны ўсе ўмовы для жыцця і працы.

Асобная ўвага ў прамове была нададзена Другім Еўрапейскім Гульням, якія ў гэтыя дні праходзяць у Мінску.

Пасол таксама падкрэсліў усталяваўшуюся атмасферу ўзаемапаразумення і сяброўства з Венгрыяй. Адзначана павялічэнне колькасці міжурадавых кантактаў, зацікаўленасць вянгерскай бізнэс супольнасці да сумесных праектаў.

Намеснік Дзяржсакратара Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Андраш Барані ў адказ запэўніў, што Урад Венгрыі зацікаўлены ў далейшым паглыбленні супрацоўніцтва з Беларусью ў розных галінах. Прадстаўнік МЗС Венгрыі таксама падкрэсліў вялікую станоўчую ролю Беларусі ў забяспячэнні міжнароднага міра і бяспекі, добрую рэпутацыю Беларусі і мінскай пляцоўкі па збліэжэнню пазіцый канфліктуючых бакоў. Былі адзначаны цесныя стасункі паміж дзвюма МЗС, у тым ліку ў мэтах каардынацыі пазіцый па актуальным пытанням рэгіанальнай і міжнароднай павесткі дня.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці