:

Аб беларускай вечарыне ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Венгрыі

02.02.2018 г.

1 лютага 2018 г. у Пасольстве Беларусі ў Венгрыі адбылося традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары, творчая інтэлегенцыя, журналісты, студэнты, якія вывучаюць беларускую мову ў г. Будапешце, венгерскія грамадзяне, якія цікавяцца гісторыяй і культурай нашай краіны, супрацоўнікі венгерскага знешнепалітычнага ведамства.

Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя мастацкага праекта А.Лукашэвіча і А.Аляксеева “Спадчына Беларусі”. Цягам бліжайшых тыдняў на плоце Пасольства будуць экспанавацца фота-постэры, якія распавядаюць пра найбольш значныя аб’екты архітэктурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі.

У сваім вітальным слове Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі распавёў пра вынікі двухбаковага супрацоўніцтва ў мінулым годзе, пра ўрачыстыя мерапрыемствы, арганізаваныя з нагоды 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Венгрыяй, а таксама пра планы Пасольства на 2018 год. Пасол падкрэсліў значнасць падтрымання цесных стасункаў з суайчыннікамі і сябрамі нашай краіны, а таксама выказаў надзею на далейшае плённае ўзаемадзеянне дзеля прасоўвання беларуска-венгерскіх адносін.

На вечарыне прагучалі вершы і песні на беларускай мове ў выкананні венгерскіх студэнтаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці