:

Аб рабочай паездцы Пасла ў Харватыю

27.05.2020 г.

      27 мая 2020 года адбылася рабочая паездка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя (па сумяшчальніцтве) Панамарова А.Л. у г. Рыека для ўдзелу ў памінальнай цырымоніі ў сувязі са смерцю ганаровага консула Беларусі ў г.Рыека Відое Вуіча.

Значныя намаганні В.Вуіча ў якасці ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Рыека дапамаглі ўмацаваць рэгіянальнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Харватыяй, садзейнічалі партнёрству паміж беларускімі і харвацкімі адукацыйнымі ўстановамі, з яго дапамогай быў наладжаны дыялог паміж гандлёвымі палатамі Гомеля і Рыекі. Дзякуючы намаганням В.Вуіча ў цэнтры Рыекі ў маі мінулага года была прадстаўлена выстава Спадчына Беларусі.

 

На мерапрыемстве адбылася сустрэча Пасла з новым старшынёй ГПП Прыморска-Гаранскай жупаніі праф. Х.Безычем, рэктарам Універсітэта Рыека С. Самарджыя і мэрам Рыекі В.Аберснэлам.

У рамках рабочай паездкі адбылася таксама сустрэча Пасла з экс-прэзідэнтам Харватыі С.Месічам, падчас якой бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, якія былі дасягнуты падчас візіту харвацкага палітыка ў г.Мінск ў кастрычніку мінулага года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці