:

Аб сустрэчы Пасла А.Хайноўскага з віцэ-мэрам г.Будапешта

24.08.2017 г.

18 жніўня 2017 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венгрыі Аляксандра Хайноўскага з намеснікам мэра г. Будапешта Габарам Багдзі.

Асноўная ўвага падчас гутаркі была нададзена выкананню дамоўленасцей, дасягнутых падчас абмену візітамі мэраў Мінска і Будапешта і зафіксаваных у пагадненні аб супрацоўніцтве паміж сталіцамі.

Былі абмеркаваны пытанні пашырэння эканамічных і гандлёвых стасункаў, актывізацыі турыстычных і культурных кантактаў, узаемадзеяння ў галіне развіцця гарадской транспартнай інфраструктуры і паміж гарадскімі камунальнымі службамі, падрыхтоўкі да маючых адбыцца вясной 2018 г. “Дзён Мінска” ў г. Будапешце.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці