:

Аб прэзентацыі Беларусі ў Ротары-клубе г.Будапешта

10.04.2018 г.

10 красавіка 2018 г. пры падтрымцы Ротары-клуба г. Будапешта была арганізавана працоўная сустрэча, падчас якой Пасол А.Хайноўскі выступіў з прэзентацыяй, прысвечанай Беларусі.

Пасол распавёў пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, стан і перспектывы беларуска-венгерскага супрацоўніцтва, магчымасці вядзення бізнэсу, з улікам дзеючых прэферэнцыйных рэжымаў, турыстычны патэнцыял Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена апошнім зменам заканадаўства па рэгуляванні IT сектара і лібералізацыі візавага рэжыму.

Прэзентацыя выклікала значны інтарэс сярод прысутных. Найбольшую цікавасць прадстаўлялі пытанні лібералізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, працэсаў прыватызацыі, легалізацыі аперацый з крыптавалютамі, а таксама супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці