:

Аб сустрэчах Пасла з міністрамі замежных спраў і сельскай гаспадаркі Венгрыі

19.10.2018 г.

 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Хайноўскі А.Ф. правёў сустрэчы з Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сійярта і Міністрам сельскай гаспадаркі Венгрыі Іштванам Надзем. Сустрэчы адбыліся ў рамках падрыхтоўкі да дзевятага пасяджэння Беларуска-Венгерскай Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое адбудзецца ў г.Мінску 5-6 лістапада 2018 г. паралельна з двухбаковым бізнес-форумам.

 
 
На сустрэчы з Міністрам замежных спраў П.Сійярта падрабязна абмеркаваны праблематыка ўмацавання двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва з акцэнтам на рэалізацыю сумесных праектаў у будаўнічай, фармацэўтычнай, крэдытна-фінансавай, транспартнай, турыстычнай сферах. Дасягнута дамоўленасць аб канкрэтных сумесных кроках па ўмацаванні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, актывізацыі і пашырэння тэматыкі кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.
 
 
На сустрэчы з Міністрам сельскай гаспадаркі І.Надзем у фокусе ўвагі былі пытанні нарошчвання ўзаемнага гандлю сельскагаспадарчымі і харчовымі таварамі, умацавання ўзаемадзеяння паміж ветэрынарнымі службамі, кааперацыі ў сферы селекцыі і насенняводства, рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў у галіне жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. Асаблівая ўвага нададзена пытанням захавання пазіцый і пашырэння прысутнасці на венгерскім рынку беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці