:

Аб працоўнай паездцы Пасла А.Хайноўскага на АЭС «Пакш»

28.04.2018 г.

27 красавіка 2018 г. Пасол А.Хайноўскі наведаў АЭС «Пакш», дзе азнаёміўся з работай атамнай электрастанцыі, дзеючымі сістэмамі бяспекі, формамі і метадамі інфармавання насельніцтва ў надзвычайных выпадках, дзейнасцю навучальнага цэнтра.

Адбылася сустрэча А.Хайноўскага з кіраўніцтвам АЭС і міністрам без партфеля, адказным за пашырэнне АЭС, падчас якой бакі абмеркавалі беларуска-венгерскае ўзаемадзеянне ў галіне атамнай энергетыкі з улікам праектаў будаўніцтва Беларускай АЭС і мадэрнізацыі і пашырэння АЭС «Пакш». Абмяняліся думкамі аб канкрэтных напрамках двухбаковага ўзаемадзеяння па дадзеных праектах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці