:

Аб сустрэчы Пасла з Міністрам замежных спраў Босніі і Герцагавіны

25.08.2017 г.

24 жніўня 2017 г. Пасол Беларусі ў Венгрыі А.Хайноўскі ўзяў удзел у брыфінгу Міністра замежных спраў Босніі і Герцагавіны Ігара Црнадака, які быў арганізаваны ў г.Будапешце для кіраўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтве.

Міністр распавёў прысутным аб знешнепалітычных прыярытэтах краіны, намаганнях свайго Урада па паскарэнню працэсу еўрапейскай інтэграцыі, развіцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў БіГ.

Адбылася гутарка Пасла А.Хайноўскага з Міністрам І.Црнадакам, падчас якой былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на пашырэнне кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін у рамках падпісанага ў 2016 годзе Пратакола аб супрацоўніцтве.  Бакі з задавальненнем канстатавалі пазітыўныя тэндэнцыі ў двухбаковым гандлі паміж краінамі ў першай палове 2017 г.


Асобная ўвага суразмоўцамі была нададзена пытанням актывізацыі ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый. Міністр у пазітыўным плане адзначыў бягучае старшынства Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве і ўзровень арганізацыі сустрэчы Міністраў замежных спраў ЦЕІ ў чэрвені 2017 г., у якім асабіста ўзяў удзел.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці