:

Аб сустрэчы Пасла А.Хайноўскага з дзяржсакратаром МЗС Венгрыі Пітарам Стараі

05.10.2018 г.

 

4 кастрычніка 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Хайноўскі правёў сустрэчу з новапрызначанным Дзяржсакратаром Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Пітарам Стараі (Dr. Péter Andras Sztáray), які адказвае за пытанні палітыкі бяспекі.
Падчас гутаркі бакі абмеркавалі шырокі спектр двухбаковых пытанняў у палітычнай і эканамічнай сферах, стан і перспектывы дыялогу Беларусь-ЕС, пытанні ўмацавання бяспекі і стабільнасці ў еўрапейскім рэгіёне, а таксама перспектывы далейшага развіцця двухбаковых адносін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці