:

Аб мерапрыемствах у Венгрыі з нагоды Дня Перамогі

09.05.2018 г.

9 мая 2018 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Хайноўскі, а таксама супрацоўнікі Пасольства ўзялі ўдзел у цырымоніях ўрачыстага ўскладання вянкоў з нагоды святкавання 73-й гадавіны Перамогі ў Другой сусветнай вайне, арганізаваных пасольствамі Беларусі, Расіі, Казахстана і Азербайджана.

Ускладанне вянкоў адбылося на плошчы Свабоды г. Будапешта, дзе ўсталяваны помнік савецкім салдатам-вызваліцелям, а таксама на могілках Керэпешы – буйнейшым месцы пахавання савецкіх салдат на тэрыторыі Венгрыі.

У цырымоніях таксама ўзялі удзел прадстаўнікі міністэрства абароны Венгрыі, грамадскіх арганізацый ветэранаў і антыфашыстаў, дыпламатычнага корпусу.

Напярэдадні, 8 мая 2018 г. супрацоўнікі Пасольства сумесна з прадстаўнікамі пасольстваў Расіі і Казахстана, а таксама мясцовай улады і грамадскіх аб'яднанняў узялі ўдзел ва ўрачыстых цырымоніях ускладання вянкоў і кветак да помнікаў савецкім салдатам на могілках г.Капашвар, у вёсках Бардудварнак, Надзьбаём і Кішкарпад.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці