:

Аб працоўнай сустрэчы Пасла Беларусі ў Венгрыі А.Хайноўскага з намеснікам Міністра замежных спраў Босніі і Герцагавіны Ё.Бркічам

15.02.2018 г.

 

15 лютага 2018 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі (па сумяшчальніцтве – у Босніі і Герцагавіне) А.Хайноўскі ўзяў удзел у традыцыйным брыфінгу намесніка Міністра замежных спраў Босніі і Герцагавіны Ё.Бркіча для паслоў і дыпламатаў, акрэдытаваных у Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтву з г.Будапешта.

 

 

Пасля брыфінгу адбылася кароткая двухбаковая сустрэча А.Хайноўскага з Ё.Бркічам. Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах, сучасны стан і развіццё дагаворна-прававой базы паміж краінамі.

 

 

Бакі ўзгаднілі даты і парадак дня чарговага раўнда кансультацый паміж МЗС Беларусі і Босніі і Герцагавіны, якія могуць адбыцца ў г.Мінску ў сакавіку 2018 г.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці