:

Аб сустрэчы Пасла А.Хайноўскага з Міністрам замежных спраў Босніі і Герцагавіны

03.10.2018 г.

 

2 кастрычніка 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі (Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтве) Аляксандр Хайноўскі знаходзіўся ў працоўнай паездцы ў г. Баня-Лука (Боснія і Герцагавіна).
Адбылася сустрэча Пасла з Міністрам замежных спраў Босніі і Герцагавіны Ігарам Црнадакам (Igor Crnadak).
Падчас гутаркі былі абмеркаваны сучасны стан і шляхі ўмацавання двухбаковых стасункаў. Сярод прыярытэтаў на бліжэйшую перспектыву адзначаны пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, далейшае развіццё палітычнага дыялогу і ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, спрыянне міжчалавечым кантактам, фармаванне сучаснай дагаворна-прававой базы. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням магчымага спрашчэння ўзаемных паездак для грамадзян абедзвюх краін.
 
 
Міністр І.Црнадак інфармаваў Пасла аб сітуацыі ў краіне напярэдадні маючых адбыцца 7 кастрычніка 2018 г. выбараў у Парламент і Прэзідыум БіГ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці