:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Венгрыі са студэнтамі, якія вывучаюць беларускую мову

21.02.2017 г.

21 лютага 2017 г. з нагоды святкавання міжнароднага Дня роднай мовы адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Венгрыі Аляксандра Хайноўскага са студэнтамі Будапешцкага ўніверсітэту ім.Ларанда Этвёша, якія вывучаюць беларускую мову.

Падчас сустрэчы А.Хайноўскі распавёў пра гісторыю, культуру і традыцыі Беларусі, падзякаваў за цікавасць да беларускай мовы, прэзентаваў кафедры славістыкі Ўніверсітэта некалькі зборнікаў беларускай літаратуры.

Студэнты, са свайго боку, цікавіліся магчымасцю навучання ў Беларусі, праграмамі студэнцкага абмену, якія дзейнічаюць паміж Беларуссю і Венгрыяй, умовамі безвізавага ўезду ў нашу краіну.



Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці