:

Аб беларуска-венгерскіх кансультацыях паміж МЗС

25.04.2019 г.

            25 красавіка 2019 г. у г. Будапешце прайшлі кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Венгрыі на ўзроўні палітычных дырэктараў.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС Беларусі Андрэй Бушыла, венгерскую — палітычны дырэктар МЗС Венгрыі Іштван Балог.
У ходзе кансультацый адбыўся абмен думкамі па шырокім спектры пытанняў, уключаючы праблематыку глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, актуальных выклікаў і пагроз на еўрапейскім кантыненце, у тым ліку ў кантэксце развіцця беларуска-еўрапейскіх адносін.
У рамках візіту ў Будапешт адбылася таксама сустрэча А.Бушыла з Дзяржаўным сакратаром МЗС Венгрыі Петэрам Стараі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці