:

Аб перадачы выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” Нацыянальнай бібліятэцы імя Сечэні

23.02.2018 г.

21 лютага 2018 г. у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы Пасольства Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай імя Сечэні арганізавала канферэнцыю, прысвечаную гісторыі кнігадрукавання. У канферэнцыі ўзялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі і Венгерскай акадэміі навук, прадстаўнікі беларускай дыяспары, венгерскія студэнты, якія вывучаюць беларускую мову.

Пасол А.Хайноўскі перадаў дырэктару Бібліятэкі Л.Тушке другую частку факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, падрыхтаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Першая частка выдання была передадзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы імя Сечэні ў снежні 2016 года.  

У сваім выступленні Пасол А.Хайноўскі распавёў пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, жыццё і лёс беларускага першадрукара Францыска Скарыны, падкрэсліў пазітыўнае ўзаемадзеянне Нацыянальных бібліятэк Беларусі і Венгрыі, а таксама выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва. 

Падчас канферэнцыі навуковы супрацоўнік Венгерскай акадэміі навук Д.Карачоні распавёў пра выданне “Беларусь у картах” (“Belarus in maps”), кіраўнік сховішча старажытных выданняў венгерскай нацыянальнай бібліятэкі Г.Фаркаш выступіў з прэзентацыяй пра венгерскага першадрукара Андраша Хеса, а таксама выказаў сваю тэорыю наконт даты нараджэння Францыска Скарыны (8 мая 1491 г.).

Пасол А.Хайноўскі правёў кароткую сустрэчу з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Л.Тушке. Дырэктар распавёў пра планы па мадэрнізацыі Бібліятэкі і выказаў зацікаўленасць у абмене вопытам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў гэтай сферы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці