:

Аб беларуска-венгерскіх кансультацыях па пытаннях супрацоўніцтва з Кітаем.

25.06.2019 г.

25 чэрвеня ў Міністэрстве замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі адбыліся беларуска-венгерскія кансультацыі па пытаннях супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Сяргей Цярэнцьеў, венгерскую — Вікторыя Ковач.

У ходзе перагавораў бакі абмяняліся бачаннем бягучага стана супрацоўніцтва з Кітаем. Адзначана агульная зацікаўленасць у павышэнні эфектыўнасці эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага складнікаў узаемадзеяння з гэтай краінай.

В.Ковач праінфармавала аб ходзе рэалізацыі сумесных ініцыятыў у рамках фармату «17 + 1», у тым ліку па тэматыцы турызму і інфраструктуры. С.Цярэнцьеў, у сваю чаргу, прадставіў разгорнутую інфармацыю аб індустрыяльным парку «Вялікі камень», у тым ліку аб маючым адбыцца 2 ліпеня 2019 г. міжнародным форуме ў парку, заклікаў венгерскі бок разгледзець варыянты сваёй прысутнасці ў ім.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці