:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Панамарова ў канферэнцыі венгерскага Дзелавога клуба Усходняй Еўропы

30.09.2020 г.

30 верасня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў узяў удзел у анлайн канферэнцыі венгерскага Дзелавога клуба Усходняй Еўропы, прысвечанай уплыву пандэміі COVID-19 на развіццё эканомік краін Еўразійскага эканамічнага саюза.


Слухачы канферэнцыі, агульная колькасць якіх перавысіла 260, былі падрабязна азнаёмленыя з прынятымі ў Беларусі рашэннямі, накіраванымі на папярэджанне распаўсюджвання і мінімізацыю ўплыву наступстваў COVID-19 на эканоміку нашай краіны.


Акрамя таго, удзельнікі форуму былі праінфармаваны пра стан знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь, двухбаковыя гандлёвыя адносіны з Венгрыяй і перспектывы іх развіцця.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці