:

Аб сустрэчы Пасла А.Хайноўскага ў Міністэрстве чалавечых рэсурсаў Венгрыі

18.06.2018 г.

18 чэрвеня 2018 г. Пасол А.Хайноўскі сустрэўся з намеснікам Дзяржаўнага сакратара па міжнародных справах Міністэрства чалавечых рэсурсаў Венгрыі Арпадам Месарашам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-венгерскага супрацоўніцтва ў галінах адукацыі, культуры і спорту, планы па карэктыроўцы і працягу тэрміну дзеяння Праграмы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгрыі.

Пасол А.Хайноўскі распавёў пра двухбаковыя праекты і мерапрыемствы, а таксама паведаміў пра міжнародныя мерапрыемствы, якія плануюцца да правядзення ў Беларусі ў бліжэйшы час, у тым ліку пра II Еўрапейскія гульні, якія адбудуцца ў г. Мінску ў 2019 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці