:

Аб працоўнай паездцы Пасла А.Панамарова ў Дэбрэцэн.

15.08.2019 г.

 

15 жніўня 2019 г. адбыўся рабочы візіт Пасла Беларусі ў Венгрыі А.Л. Панамарова ў горад Дэбрэцэн для ўдзелу ў адкрыцці выставы «Farmer Expo 2019».
Кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва ў суправаджэнні кіраўніцтва “Беларус трактар KFT” наведаў стэнды дылераў беларускай трактарнай тэхнікі ААТ “Мінскі трактарны завод”.
У гэтым сельскагаспадарча арыентаваным рэгіёне Венгрыі беларускія трактары карыстаюцца традыцыйным поспехам у венгерскіх фермераў і іх прысутнасць адразу на двух стэндах дылераў, з’яўляецца прыкладам гэтаму. У рамках цырымоніі адкрыцця адбылася сустрэча Пасла з Міністрам сельскай гаспадаркі Венгрыі Іштванам Надзем, мэрам Дэбрэцэна Ласла Папам, губернатарам вобласці Хайдзі-Біхар Золтанам Пайнам. У ходзе сустрэч абмеркаваны перспектывы актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з гэтым рэгіёнам Венгрыі, уключаючы магчымасці для ўзаемнага прыцягнення інвестыцый і вытворчай кааперацыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці