:

Аб сустрэчы Пасла з Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі

10.01.2019 г.

10 студзеня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сійярта, падчас якой уручыў венгерскаму міністру копіі даверчых лістоў.

Бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі афіцыйнага візіту П.Сійярта ў Беларусь, які адбудзецца 14 студзеня 2019 г., а таксама актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на эканамічнае узаемадзеянне.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці