:

Аб пасяджэнні Еўрапейскай камісіі па сельскай гаспадарцы

28.09.2017 г.

27-28 верасня 2017 г. у г. Будапешце праходзіць 40-ая сесія Еўрапейскай камісіі па сельскай гаспадарцы, арганізаваная Рэгіянальным прадстаўніцтвам Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) у Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

У працы канферэнцыі бяруць удзел больш за 130 прадстаўнікоў з 40 краін. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі  прадстаўлена на пасяджэнні Нацыянальным кансультантам ФАО Марозавым Д.Д.

На палях мерапрыемства адбыўся шэраг двухбаковых гутарак беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі ФАО і нацыянальных дэлегацый па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, уключаючы актывізацыю праектнай дзейнасці ФАО ў Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці