:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Улаховіча з кіраўніком агенцтва HEPA

14.06.2022 г.

14 чэрвеня 2022 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзіміра Улаховіча з выканаўчым дырэктарам Венгерскага агенцтва па развіцці экспарта НЕРА Крыштафам Сабо.

Падчас гутаркі бакі абмеркавалі пытанні двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, абмяняліся актуальнай інфармацыяй аб рабоце па падтрымцы дзейнасці на знешніх рынках і міжнароднай бізнес-кааперацыі.

Агенцтву была прадстаўлена прэзентацыя інструментаў і магчымасцей далейшага ўзаемадзеяння НЕРА і венгерскіх кампаній з беларускімі партнёрамі, уключаючы Нацыянальны цэнтр маркетынга і кан’юнктуры цэн, Беларускую універсальную гандлёвую біржу і іншых, ў мэтах развіцця ўзаемнага гандлю і пашырэння прафесійных кантактаў.

Па выніках сустрэчы суразмоўцы пацвердзілі гатоўнасць да працягу практычнага супрацоўніцтва і дамовіліся аб далейшай прапрацоўцы сумесных дзелавых мерапрыемстваў і ініцыятыў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці