:

Аб візіце Пасла Беларусі А.Панамарова ў Рэспубліку Харватыя

19.03.2021 г.

14-17 сакавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Панамароў наведаў з рабочым візітам г.Спліт і г.Рыеку, Рэспубліка Харватыя.

14 сакавіка А.Панамароў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў памятныя юбілейныя медалі «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» грамадзянам Харватыі Антуну Барановічу і Палміне Поляк за іх значны ўклад у антыфашысцкі рух у рэгіёне.

15 сакавіка адбылося афіцыйнае адкрыццё офіса Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Спліце з консульскай акругай, якая распаўсюджваюцца на ўвесь рэгіён Далмація. У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел экс-прэзідэнт Рэспублікі Харватыя Сцяпан Месіч, кіраўніцтва рэгіёну, прадстаўнікі Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі, дзелавыя колы.

У рамках візіту ў г.Рыеку адбылася сустрэча Пасла з кіраўніком аддзялення Гандлёва-прамысловай палаты Прыморска-Гаранскай жупаніі прафесарам Херы Безічам, а таксама прадстаўнікамі бізнесу, зацікаўленымі ў наладжванні кантактаў з беларускімі партнёрамі.

 

Падчас перамоваў з рэктарам Універсітэта г.Рыека С.Прыйіч-Самарджыяй, а таксама кіраўніцтвам Універсітэта г.Спліта абмеркаваны перспектывы міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці