:

Аб візіце ў Пасольства Беларусі намесніка Міністра знешнеэканамічных сувязей і замежных спраў Венгрыі

29.11.2022 г.

28 лістапада 2022 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі наведаў намеснік Міністра знешнеэканамічных сувязей і замежных спраў Венгрыі Левентэ Мадзьяр, каб ушанаваць светлую памяць Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Уладзіміравіча Макея.


Ад імя Урада Венгрыі і па асабістым даручэнні кіраўніка венгерскага знешнепалітычнага ведамства Петэра Сіярта венгерскі дыпламат пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў, адкрытай у Пасольстве ў сувязі са смерцю Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея: «З вялікім смуткам мы даведаліся аб трагічнай смерці Міністра Уладзіміра Макея. Ён быў цудоўным калегам і дарагім сябрам Міністра Петэра Сіярта, а таксама чалавекам, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Беларусі».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці