:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Панамарова ў пасяджэнні беларуска-венгерскай рабочай групы па даследаваннях, развіццю і інавацыях

23.03.2021 г.

23 сакавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў узяў удзел у другім пасяджэнні сумеснай беларуска-венгерскай рабочай групы па даследаваннях, развіццю і інавацыях, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі.

Пасяджэнне групы праведзена пад са-старшынствам намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Шчарбакова С.С. і Віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага офіса па даследаваннях, развіццю і інавацыях Венгрыі Іштвана Сабо. Пасля амаль пяцігадовага перапынку з моманту правядзення першага пасяджэння рабочай групы бакі змаглі дэталёва азнаёміцца з нацыянальнымі стратэгіямі навукова-тэхнічнага і інавацыйнага развіцця, падзяліліся вопытам выкарыстання ў эканоміцы інавацыйных распрацовак і прыцягнення інвестыцый на гэтыя мэты.

Па выніках пасяджэння адзначаны істотны нераскрыты патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій. Вызначаны прыярытэты двухбаковага ўзаемадзеяння ў гэтай галіне на бліжэйшую перспектыву, уключаючы аднаўленне конкурсу сумесных навукова-тэхнічных праектаў з наступным зацвярджэннем спісу на двухгадовы перыяд.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці