:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Апостальскім Нунцыем у Венгрыі

16.11.2022 г.

16 лістапада 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч з візітам ветлівасці наведаў дуайена дыпламатычнага корпуса ў Венгрыі, Апостальскага Нунцыя кардынала Майкла Банаха.

У год трыццацігоддзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам (11 лістапада) бакі абмяняліся думкамі аб развіцці кантактаў, зрабіўшы акцэнт на шматгадовым плённым супрацоўніцтве, заснаваным на глыбокай узаемнай павазе.

Абмеркавалі шэраг пытанняў бягучага рэгіянальнага парадку дня, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках замежнага дыпламатычнага корпуса ў Венгрыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці