:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Панамарова са Старшынёй Прэзідыума Босніі і Герцагавіны

12.03.2021 г.

11 сакавіка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Босніі і Герцагавіне (па сумяшчальніцтве) Аляксандра Панамарова са Старшынёй Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам.

 

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін і ўзгаднілі план двухбаковых візітаў на бліжэйшую перспектыву. Суразмоўцы сышліся ў меркаванні, што адкрыццё офіса Ганаровага консула Беларусі ў Босніі і Герцагавіне, якое адбылося ў снежні 2020 года, заклікана надаць пазітыўны імпульс развіццю двухбаковага супрацоўніцтва па шырокаму спектру напрамкаў.

Сустрэча А.Панамарова са Старшынёй Прэзідыума БіГ адбылася ў рамках рабочага візіту Пасла ў гэтую краіну. У перыяд з 8 па 10 сакавіка кіраўнік дыппрадстаўніцтва наведаў шэраг гарадоў у Рэспубліцы Сербскай: у г.Зворніке адбылася сустрэча з мэрам Зоранам Стеванавічам, у г.Братунацы Пасол наведаў кампанію TRB, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў ВПК рэгіёну.

Праведзены таксама сустрэчы з Міністрам знешняга гандлю і эканамічных адносін Сташай Кашарцам, кіраўніцтвам кампаніі Belaz Premar Services d.o.o. Ugljevik, якая з'яўляецца аўтарызаваным дыстрыбутарам беларускіх кар'ерных самазвалаў, прадстаўнікамі іншых дзелавых колаў, зацікаўленых у наладжванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Акрамя таго, у мэтах актывізацыі працэсу развіцця дагаворна-прававой базы праведзена сустрэча з кіраўніцтвам дагаворна-прававога дэпартамента МЗС.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці