:

Аб рабочым візіце Пасла Беларусі А.Панамарова ў г. Дзьёр

21.05.2021 г.

21 мая 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў па запрашэнні губернатара вобласци Дзьёр-Мошан-Шопран Золтана Немета наведаў з рабочым візітам г. Дзьёр, Венгрыя.

Пасол прыняў удзел у цырымоніі падпісання Пагаднення паміж Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам і Самакіраваннем вобласці Дзьёр-Мошан-Шопран аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферы, якая адбылася ў анлайн-фармаце.

Падчас візіту адбылася сустрэча А.Панамарова з кіраўніцтвам прадпрыемства «Bábolna TETRA Kft.», якое на дадзены момант выступае ключавым партнёрам беларускіх прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу ў Венгрыі. Абмеркаваны мадальнасці ўдзелу «Bábolna TETRA Kft.» у выставе «БЕЛАГРА-2021».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці