:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Венгрыі ў памятных мерапрыемствах з нагоды 76-й гадавіны Перамогі

08.05.2021 г.

6 — 8 мая 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў, Ваенны аташэ Павел Хацяноўскі і супрацоўнікі Пасольства узялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прадстаўнікі загранустановы ўшанавалі памяць савецкіх салдат, якія знайшлі свой вечны спачын на венгерскай зямлі, усклаўшы вянкі да месцаў пахавання ў гарадах Капашвар, Секешфехервар, а таксама да мемарыяла на плошчы Свабоды Будапешта і на могілках Керэпешы – найбуйнейшым месцы пахавання савецкіх салдат на тэрыторыі Венгрыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці