:

Аб рабочым візіце Пасла Беларусі А.Панамарова ў горад Дэбрэцэн

08.07.2021 г.

6-7 ліпеня 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў наведаў з рабочым візітам Дэбрэцэн (Венгрыя).

У рамках візіту Пасол сустрэўся з мэрам Ласла Паппам. Бакі абмеркавалі магчымасці развіцця двухбаковага рэгіянальнага супрацоўніцтва з Магілёвам, у тым ліку ў кантэксце актывізацыі дзелавых і культурных сувязяў.

Падчас сустрэчы з кіраўніком рэгіянальнага аддзялення гандлёва-прамысловай палаты акругі Фэрэнцам Міклашы пазначаны прыярытэтныя сферы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з беларускімі партнёрамі, намечаны план двухбаковых анлайн мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву.

У рамках візіту Пасол наведаў таксама філіял кампаніі Royal Traktor, якая з'яўляецца найбуйнейшым дылерам трактароў маркі «Беларусь» у Венгрыі. На базе офіса кампаніі А.Панамароў прыняў удзел у анлайн-сустрэчы кіраўніцтва Royal Traktor з прадстаўнікамі «Гомсельмаш» у мэтах абмеркавання перспектыў выхаду на венгерскі рынак беларускіх камбайнаў.

Праведзены перамовы з кіраўніцтвам кампаніі Eurings, якая з'яўляецца даччыным прадпрыемствам Massucco Industrie – спецыялізуецца на вытворчасці падшыпнікаў. Дасягнуты дамоўленасці аб пашырэнні супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі, як з пункту гледжання пастаўкі металургічнай прадукцыі на прадпрыемства, так і на прадмет перспектыў наладжвання вытворчай кааперацыі з беларускімі вытворцамі падшыпнікаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці