:

Двухбаковыя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Венгрыяй ўстаноўлены 12 лютага 1992 г.

Пасольства Беларусі ў Венгрыі адкрыта ў студзені 2000 г., венгерскае пасольства ў г.Мінску – у снежні 2007 г.

У лютым 2017 г. у Венгрыі былі арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Венгрыяй: візіт намесніка Міністра Краўчанкі А.І. і Дні культуры Беларусі ў Венгрыі. Адбыўся абмен віншавальнымі пасланнямі паміж прэзідэнтамі і міністрамі замежных спраў дзвюх краін.

У лютым 2022 г. з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін адбыўся абмен віншавальнымі пасланнямі паміж Міністрамі замежных спраў Беларусі і Венгрыі.

Супрацоўніцтва з Венгрыяй у апошнія гады характарызуецца інтэнсіфікацыяй кантактаў і павышэннем іх узроўню.

5 чэрвеня 2020 г. адбыўся першы ў гісторыі беларуска-венгерскіх адносін афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана ў Беларусь. Высокага госця прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Падтрымліваецца пастаянны працоўны кантакт на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, дзейнічае шматузроўневы механізм кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Венгрыі.

З 2009 года падтрымліваецца міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, у тым ліку па лініі двухбаковых парламенцкіх груп дружбы. У Дзяржаўным сходзе Венгрыі Групу дружбы з Беларуссю ўзначальвае віцэ-спікер Ш.Лежак. У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь 7-га склікання таксама дзейнічае Працоўная група па супрацоўніцтве з парламентам Венгрыі, якую ўзначальвае В.Варанецкі, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах.

Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Венгрыі налічвае каля 20 міжнародных дагавораў, прадметамі рэгулявання якіх з'яўляюцца пытанні гандлёва-эканамічнага, навуковага і культурнага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва па прававых пытаннях, у галіне сельскай гаспадаркі, спорту, турызму, адукацыі, абароны, аўтамабільных зносін.

Актыўна развіваецца гуманітарнае і культурнае супрацоўніцтва, чаму спрыяе падпісанае ў 2009 годзе двухбаковае міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры. У 2010 і 2017 гг. адбыліся Дні культуры Беларусі ў Венгрыі, а ў 2014 годзе — Дні культуры Венгрыі ў Беларусі.

З 2014 года на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта вядзецца выкладанне венгерскай мовы. Беларуская мова факультатыўна выкладаецца ў Будапешцкім універсітэце імя Л.Этвеша з 1994 года.

З 2015 года ў рамках рэалізацыі двухбаковай Міжурадавай праграмы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі беларускія студэнты навучаюцца ў венгерскіх ВНУ, а студэнты МДЛУ, якія вывучаюць венгерскі, прымаюць удзел у рабоце штогадовага перакладчыцкага лагера ў Народнай школе г.Лакітэлек (пад патранажам віцэ-спікера Дзяржаўнага сходу Венгрыі Ш.Лежака).

У жніўні 2018 г. падпісана Пагадненне паміж МЗС Венгрыі і Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам пра выкладанне венгерскай мовы і культуры. У цяперашні час у МДЛУ венгерскую мову вывучаюць каля 30 студэнтаў.

Значная ўвага надаецца развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў ваенна-мемарыяльнай сферы. Важнай падзеяй у двухбаковых адносінах стала перапахаванне ў г.Бярозе 25-26 верасня 2015 г. і 20 верасня 2018 г. парэшткаў венгерскіх ваеннаслужачых, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці