:

Аб 75-гадавіне вызвалення Будапешта

13.02.2020 г.

 

13 лютага 2020 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў усклаў вянок на могілках Керэпешы – буйнейшым месцы пахавання савецкіх салдат на тэрыторыі Венгрыі з нагоды 75-гадавіны вызвалення г.Будапешта савецкімі войскамі. Ва ўрачыстай цэрымоніі ўскладання прыняла ўдзел дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ляшковіч А.Р., якая знаходзіцца ў Венгрыі з працоўным візітам.

 

Разам з прадстаўнікамі дыпмісій Расіі, грамадскіх арганізацый ветэранаў і антыфашыстаў, а таксама Міністэрства абароны Венгрыі прадстаўнікі Пасольства ўшанавалі памяць савецкіх воінаў, якія загінулі ў бітве за венгерскую сталіцу.

 

У гэты ж дзень супрацоўнікі Пасольства ўсклалі вянок ля “Манументу пакутнікаў” на набярэжнай р.Дунай у Будапешце у рамках цэрымоніі, якая была арганізавана венгерскімі антыфашысцкімі арганізацыямі.

Вызваленне Будапешта – завяршальная частка найбуйнейшай Будапешцкай стратэгічнай наступальнай аперацыі, якая доўжылася 108 дзён. Падчас аперацыі загінула каля 80 тысяч савецкіх салдат, больш за 240 тысяч было паранена.

Зямля з могілак Керэпешы раней была перадана ў мінскі храм-крыпту “Усіх Святых” як сімвал памяці аб ахвярах, якія паслужылі ўратаванню Бацькаўшчыны дзеля вечнай малітвеннай памяці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці