:

Аб сустрэчы Пасла У.Улаховіча з рэктарам Універсітэта Зэмельвайса

10.11.2022 г.

10 лістапада 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч сустрэўся з рэктарам Універсітэта Зэмельвайса Бэлам Мэркеем.

З кіраўніком вядучай у Венгрыі медыцынскай вну і буйнога даследчага цэнтра абмеркаваны актуальныя пытанні і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне навуковых распрацовак і даследаванняў, разгледжаны канкрэтныя прапановы аб супрацоўніцтве з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам радыяцыйнай медыцыны і экалогіі.

Падчас сустрэчы асобна спыніліся на пытаннях профільнай вышэйшай адукацыі, венгерскаму боку перададзены тэматычныя матэрыялы ад зацікаўленых беларускіх партнёраў.

Суразмоўцы адзначылі асаблівую важнасць медыцынскай сферы ў навуковым, гуманітарным і эканамічным вымярэннях адносін і дамовіліся садзейнічаць умацаванню дыялогу па гэтым напрамку.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці