:

Аб візіце Пасла ў Капашвар і Секешфехервар

11.03.2020 г.

   У рамках міжнароднай акцыі "На славу агульнай Перамогі!" прысвечанай 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў наведаў месцы пахаванняў савецкіх салдат у гарадах Капашвар і Секешфехервар. Быў ажыццёўлены забор зямлі з пахаванняў для яе далейшай перадачы ў Храм Усіх Святых у г.Мінску. На венгерскай зямлі спачывае прах 80 тысяч савецкіх воінаў, якія аддалі сваё жыццё пры вызваленні гэтай краіны ад карычневай чумы.

У ходзе візіту адбыліся сустрэчы Пасла з кіраўніцтвам гарадоў Капашвар і Секешфехервар, з актывістамі грамадскіх арганізацый названых гарадоў, а таксама перамовы ў гандлёва-прамысловай палаце вобласці Фейер.

 

Болей фота тут.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці