:

Аб працоўнай паездцы Пасла А.Хайноўскага ў Славенію

30.03.2018 г.

29-30 сакавіка 2018 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве) А.Хайноўскі знаходзіцца ў працоўнай паездцы ў Славеніі.

29 сакавіка А.Хайноўскі ўзяў удзел у штогадовай сустрэчы ганаровых консулаў, акрэдытаваных у Славеніі. У сваім вітальным звароце Міністр замежных спраў Славеніі Карл Эр’явец высока ацаніў дзейнасць ганаровых консулаў па ўмацаванню двухбаковага супрацоўніцтва з акрэдытуючымі краінамі. Падчас сустрэчы асобна адзначана дзейнасць Янеза Шкрабца, ганаровага консула Рэспублікі Беларусь, дырэктара кампаніі «RIKO», прэзідэнта клуба ганаровых консулаў у Славеніі. 

30 сакавіка Пасол А.Хайноўскі правёў працоўныя сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Славеніі. На гутарцы з генеральным сакратаром Даміанам Бергантам А.Хайноўскі інфармаваў яго аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі. Былі абмеркаваны пытанні двухбаковага беларуска-славенскага ўзаемадзеяння, развіцця дыялога Беларусь-ЕС, супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый.

Падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам дэпартамента эканамічнай і публічнай дыпламатыі, старшынёй славенскай часткі Беларуска-Славенскай Міжурадавай камісіі Аленкай Сухадольнік бакі абмеркавалі падрыхтоўку да наступнага пасяджэння Камісіі, якое плануецца да правядзення ў першым паўгоддзі гэтага года.

Адбылася сустрэча Пасла А.Хайноўскага з мэрам г.Любляны Зоранам Янкавічам, падчас якой гутарка вялася пра развіццё кантактаў паміж сталіцамі дзвюх краін.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці