:

Аб удзеле Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі У.Я. Улаховіча ва ўрачыстай цырымоніі залівання першага бетону ў фундамент новага энергаблока АЭС «Пакш-2»

06.02.2026 г.

5 лютага 2026 года на запрашэнне венгерскага і расійскага боку ва ўрачыстай цырымоніі залівання першага бетону ў фундамент новага энергаблока АЭС «Пакш-2» прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч.

У ліку гасцей і ўдзельнікаў гэтай знакавай для Венгрыі і ўсёй еўрапейскай энергетыкі падзеі — Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петар Сіярта, Генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Аляксей Яўгенавіч Ліхачоў, Генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Гросі, Генеральны дырэктар канцэрна «Росэнергаатом» Андрэй Ювенальевіч Пятроў і іншыя.

Гэта падзея – яскравае сведчанне глыбокай узаемнай зацікаўленасці нашых краін у развіцці стратэгічнага партнёрства і пацвярджэнне агульнай прыхільнасці мэтам чыстай і бяспечнай энергетыкі.

Нашае супрацоўніцтва выходзіць за рамкі дыпламатычнай падтрымкі. Беларускія спецыялісты, якія маюць унікальны вопыт будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю ўласнай Беларускай АЭС у горадзе Астраўцы, сёння ўносяць свой непасрэдны ўклад і ў рэалізацыю венгерскага праекта «Пакш-2». Іх веды, навыкі і адказны падыход высока шануюцца на пляцоўцы. Наша краіна выступае не толькі як надзейны партнёр, але і як пастаўшчык сучасных кампетэнцый у сферы атамнай энергетыкі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці