:

Аб сустрэчах Пасла У.Улаховіча ў МЗС Венгрыі

07.09.2022 г.

7 верасня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч правёў шэраг сустрэч у Міністэрстве знешнеэканамічных сувязей і замежных спраў Венгрыі.

Пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне навуковай і культурнай дыпламатыі абмеркаваны падчас сустрэчы з намеснікам Дзяржаўнага сакратара венгерскага МЗС па пытаннях падрыхтоўкі кадраў, стыпендый і навуковай дыпламатыі Міклашам Лэндзелем. Суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектыўныя напрамкі актывізацыі кантактаў, у тым ліку ў галіне адкрыцця стыпендый на навучанне ў Беларусі, а таксама ў Венгрыі па праграме Stipenduim Hungaricum.

Адбылася сустрэча з намеснікам Дзяржсакратара па пытаннях палітыкі бяспекі – палітычным дырэктарам Міністэрства знешнеэканамічных сувязей і замежных спраў Венгрыі Жолтам Бунфардам, падчас якой суразмоўцы абмяняліся думкамі аб бягучай сітуацыі і перспектывах умацавання бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне.

Падчас сустрэч бакі выказалі зацікаўленасць у падтрыманні рэгулярных працоўных кантактаў па пытаннях двухбаковага і шматбаковага парадку дня.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці