Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Панамарова з мэрам г.Секешфехервар
06.05.2021 г.6 мая 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандра Панамарова з мэрам г. Секешфехервар Андрашам Чэр-Палкавічам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.
Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў бліжэйшыя месяцы рэгіянальнага бізнес-форуму з удзелам прадстаўнікоў гандлёва-эканамічных палат і мясцовых дзелавых колаў.