:

Аб удзеле беларускіх студэнтаў у працы перакладчыцкага лагера ў Венгрыі

29.08.2017 г.

29 жніўня 2017 г. Пасол Беларусі ў Венгрыі А.Хайноўскі ўзяў удзел ва ўрачыстым адкрыцці летняга лагера перакладчыкаў Народнага ўніверсітэта г.Лакітэлека (Венгрыя) для студэнтаў, выкладчыкаў і філолагаў-славістаў, якія вывучаюць, альбо займаюцца перакладам з венгерскай мовы.

Трэці год запар у працы лагера прымаюць удзел лепшыя студэнты з Беларусі, якія вывучаюць венгерскую мову ў Мінскім лінгвістычным універсітэце.

Лагер перакладчыкаў для студэнтаў і выкладчыкаў з Венгрыі, краін былога СССР і Манголіі, арганізуецца заснавальнікам Народнага ўніверсітэта г. Лакітэлека,  намеснікам спікера Дзяржаўнага сходу Венгрыі, старшынёй парламенцкай Групы сяброўства з Беларуссю Шандарам Лежакам.

Ш.Лежак падчас свайго выступлення на адкрыцці адзначыў важнасць супольнай працы студэнтаў і выкладчыкаў з розных краін дзеля развіцця нацыянальных моў, павышэння ўзроўню прафесійнага перакладу, узаемнага абагачэння нацыянальных культур.

Падчас цырымоніі, з нагоды святкавання 500-годдзя беларускага кнігадруку,  А.Хайноўскі ад імя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі перадаў Народнаму ўніверсітэту факсімільнае выданне кніг Францыска Скарыны.

Адбылася кароткая гутарка Пасла з Ш.Лежакам, падчас якой былі абмеркаваны пытанні пашырэння беларуска-венгерскага гуманітарнага супрацоўніцтва, узмацнення двухбаковых міжпарламенцкіх сувязяў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці