:

Пра ўдзел у міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «Агра 2018» у Славеніі

28.08.2018 г.

25 жніўня 2018 г. саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Венгрыі В.Пахомчык прыняў удзел у адкрыцці найбуйнейшай у Славеніі міжнароднай сельскагаспадарчай і харчовай выставы «Агра 2018» у г. Горна Радгоне (25-30 жніўня 2018 г.), якая выклікае высокую цікавасць з боку дзелавых колаў. У «Агра 2018» прымае ўдзел беларуская кампанія СП «Санта Брэмар», якая арганізавала выставачны стэнд прадпрыемства.

У рамках выставы праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам Славенскай палаты па пытаннях сельскай і лясной гаспадаркі, шэрагу славенскіх кампаній. Абмеркаваны магчымасці актывізацыі беларуска-славенскага супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, уключаючы абмен візітамі дэлегацый дзелавых колаў.

Аказана садзейнічанне СП «Санта Брэмар» у арганізацыі сустрэч з зацікаўленымі ў супрацоўніцтве па прасоўванню прадукцыі прадпрыемства славенскімі і венгерскімі кампаніямі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці