:

З нагоды 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2020 г.

 8-9 мая 2020 г. з нагоды 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў і супрацоўнікі Пасольства ўсклалі вянкі на месцах пахавання савецкіх салдат у гарадах Капашвар, Секешфехервар, а таксама ля манумента савецкім воінам на плошчы Свабоды і буйнейшым месцы пахавання савецкіх салдат на тэрыторыі Венгрыі — могілках Керэпешы ў Будапешце.

Супрацоўнікі дыпміссіі аддалі даніну памяці 80 тысячам савецкіх воінаў, якія паклалі свае жыццё пры вызваленні Венгрыі ад нацызму і знайшлді свой вечны спачын на венгерскай зямлі.

www.facebook.com/BYEmbassyHU/posts/2677836042503857

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці