:

Аб удзеле Пасла А.Хайноўскага ў пасяджэнні венгерскага дзелавога клуба СНД

23.03.2018 г.

22 сакавіка 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Хайноўскі А.Ф. прыняў удзел у прысвечаным Беларусі пасяджэнні венгерскага дзелавога клуба СНД, дзейнасць якога накіравана на аказанне садзейнічання развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва венгерскіх кампаній з краінамі постсавецкай прасторы.

Пасол А.Хайноўскі выступіў з інфармацыяй пра стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Венгрыі, сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 2017 годзе. Асаблівая ўвага нададзена апошнім зменам заканадаўства Беларусі па лібералізацыі візавага рэжыму, рэгуляванню прадпрымальніцкай дзейнасці, ІТ сектара. Інвестыцыйны агент Беларусі Й.Фаллер адзначыў вялікі патэнцыял інвестыцыйнага супрацоўніцтва і пазітыўна ацаніў інвестыцыйны клімат Беларусі.

Падчас мерапрыемства прадстаўлены інфармацыйныя матэрыялы пра Беларусь і праведзены працоўныя сустрэчы з зацікаўленымі венгерскімі кампаніямі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці